Мэр Вашынгтона абвясціла 25 сакавіка Днём Волі

Мэр Вашынгтона, Мюрыэль Баўзер абвесціла 25 сакавіка Днём Волі. Пра гэта гаворыцца ў абвяшчэнні, якое яна падпісала.


«Дзень Волі Беларусі шырока адзначаецца беларусамі па ўсё акрузе Калумбія і ва ўсім свеце з 1918 года у памяць аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года.

Святкаванне Дня Волі дае магчымасць беларускай дыяспары папулярызаваць і захоўваць багатую беларускую гісторыю, мову і культуру беларусаў у Вашынгтоне, акрузе Калумбія».

«Падтрымка незалежнасці, дэмакратыі і свабоды ў Беларусі адпавядае нашым каштоўнасцям абароны правоў чалавека, дэмакратычнага самакіравання і захавання права на самавызначэнне», — адзначаецца ў паведамленні.

DV.jpg