Дзве персанальныя выставы Аляксея Марачкіна і Ягора Батальёнка і сустрэча з мастакамі ў Рускім музэі сучаснага мастацтва ў Джэрсі-Сіці

07.11.2009 Замежжа

8 лістапада а чацьвёртай гадзіне дня (4.00 р.м.) Рускім музэі сучаснага мастацтва ў Джэрсі-Сіці* адбудзецца адкрыцьцё двух пэрсанальных выстаў беларускіх мастакоў – “Абярэг” Ягора Батальёнка і “Мае Мары” Аляксея Марачкіна.

Сардэчна запрашаем усіх на выставу ды сустрэчу з мастакамі.

Выстава ладзіцца Рускім музэем сучаснага мастацтва сумесна з Беларускім Музэем у Нью Ёрку.

Шчыра запрашаем усіх беларусаў Нью Джэрсі, Нью Ёрка і навакольля прыняць удзел у адкрыцьці выстаў беларускіх мастакоў!

Будзем рады бачыць вас на выставе!

===

* – Адрэса Музэя (C.A.S.E Museum of Contemporary Russian Art):

80 Grand St, Jersey City, NJ 07303-0313

Дата: 8 лістапада 2009

Час: 4:00 PM

Дабрацца да музэя можна:

– паромам з Нью Ёрка (каля 10-ці хвілін): сесьці на паром NY Waterway з 11-га пірса ў Манхэтане (Нью Ёрк) да пірса Colgate што ў Джэрсі-Сіці. Прайсьці пешшу да Hudson St., павярнуўшы налева. Дайшоўшы да Grand St., павярнуць направа. Будынак 80 будзе па правым баку.

– на аўто з Нью Ёрку праз Holland Tunnеl: павярнуць налева на першым перакрыжаваньні на Marin Blvd. пасьля выезду з тунэлю. Праехаць па бульвары і, даехаўшы да Grand St., павярнуць налева. Будынак музэя будзе па левым баку.

– на аўто з Нью Джэрсі з Turnpike: заехаць на New Jersey Turnpike Extension. Узяць выезд на Christopher Columbus Dr. Праехаць да Washington St. і павярнуць направа. Даехаць да Grand St. і павярнуць у левы бок. Будынак музэя будзе па левым баку.

– цягніком з Нью Ёрка (каля 10-ці хвілін): сесьці на PATH-лінію да станцыі Grove St.

Тэгі: , ,