• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.06.2022 | Грамадства Гісторыя

Дзясятнікі. Вёска на Валожаншчыне з унікальным помнікам жаўнерам Першай сусветнай

Пра ўнікальны помнік распавядае Лявон Казакоў у праекце «Гісторыя без межаў».


Адметнасць гэтага населенага пункта — могілкі ў вёсцы Дзясятнікі. Гэта ўнікальны помнік жаўнерам, загінуўшым на палях Першай сусветнай вайны. Дарэчы, да гэтай вайны мы ўжо звярталіся і раней.

Аўтары прыгадваюць гісторыю Першай сусветнай, расійска-германскую лінію фронта, якая два гады праходзіла па беларускай зямлі. Дваццатае стагоддзе выдалася папраўдзе жорсткім для беларускага народа. Нямецкая акупацыя ў гады Другой Сусветнай вайны стала для нас сапраўдным пеклам. Але і Першая сусветная выдалася не нашмат лягчэй. Гэтая вайна выразна адрознівалася ад тых канфліктаў, якія ёй папярэднічалі ў гісторыі чалавецтва. Прайшоў той час, калі ўсё вырашалася вытанчанымі тактычнымі рашэннямі правадыроў варожых войскаў. Прагрэс не стаяў на месцы ў справе забойства сабе падобных. Кулямёты, магутная артылерыя, атрутныя газы, авіяцыя — усе гэтыя рэчы атрымалі шырокае распаўсюджванне ў Першай сусветнай.

Абмінуць могілкі ў вёсцы Дзясятнікі дастаткова складана. На пагорку наўзбоч дарогі пагрозліва ўзвышаецца вялізная каменная ратонда з арлом, які быццам бы захоўвае спакой гэтага месца. На мануменце захаваліся звесткі пра тое, што ён быў зроблены ў 1916-ым годзе ў Брэмене скульптарам Больманам. Верагодна, што ў той жа час ён і быў усталяваны на гэтым месцы.

Помнік падобнага тыпу з арлом наверсе на беларускай зямлі далёка не адзіны. Вельмі падобны на Дзясятнікаўскі знаходзіцца абеліск на могілках у вёсцы Кабыльнікі, якая цяпер ўваходзіць у склад гарадскога пасёлка Нарач. Крыху меней падобныя, але тым не меньш зробленыя па блізкім прынцыпе помнікі, што знаходзяцца ў вёсцы Паўтароўшчына на Смаргоншчыне ды Тамашоўка, што пад Брэстам. Помнік на могілках нямецкі, але тут пахаваныя не толькі жаўнеры кайзера. Знайшлося тут месца і іх саюзнікам з Аўстра-Венгрыі, а таксама і тым, хто змагаўся на баку Расійскай імперыі. Звычайна пасля жорсткіх баёў уздоўж лініі фронта працавалі санітарныя каманды, якія збіралі як сваіх, так і чужых загінўшых, якія ў выніку знаходзілі свой спачын побач, у адной зямлі. Дарэчы, у некалькіх кіламетрах адсюль у вёсцы Баруны знаходзяцца яшчэ адны могілкі часоў Першай сусветнай. На іх пахаваны экіпаж паручыка Макшэева, які пілатаваў цяжкім бамбардзіроўшчыкам Ілля Мурамец, збітым падчас паветранага боя 25-га верасня 1916-га года. Гэта быў першы самалет гэтай мадэлі, збіты падчас вайны.

Далёка не ўсе магілы захаваліся ідэальна. Па іроніі лёсу найлепшы стан мае помнік на пахаванні Бертольда Шварца — поўнага цёзкі францысканскага манаха чатырнаццатага стагоддзя, які, як лічыцца ў чатырнаццатым стагоддзі стаў вынаходнікам пораху ў Еўропе. Некаторыя іншыя імёны ды прозвішчы таксама яшчэ можна разглядзець, але на большай частцы помнікаў яны ледзьве прасочваюцца. Але ўвогуле, нельга не адзначыць, што могілкі ў Дзясятніках захоўваюцца проста ў выдатным стане, як то і павінна быць, бо яны з’яўляюцца своеасаблівым напамінам пра тое, што войны нічога добрага не прыносяць — пасля іх застаюцца толькі магілы ды знявечаныя лёсы цэлых народаў. На вялікі жаль гэта дайшло далёка не да ўсіх сусветных лідараў і ў нашым дваццаць першым стагоддзі. Хтосьці па-ранейшаму намагаецца сілай зброі прымусіць людзей іншых краінаў прыняць свае спарахнелыя ідэалы ды выцягнуць з забыцця жахлівыя прывіды мінулага. Хочацца спадзявацца, канешне, што розум ды задровы сэнс у выніку перамогуць нянавісць ды цемрашальства. Вось толькі калі гэта нарэшце адбудзецца? Зрэшты тут ужо пытанне рытарычнае.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як адвесці вайну ад Беларусі?

Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі нашай краіны не адбываюцца ваенныя дзеянні, Беларусь, можна сказаць, апынулася...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая

Сёння год, як у турме знаходзіцца палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых менеджараў...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на Belarus Urban Fellowship 2022 Што такое Belarus Urban Fellowship? Гэта курс анлайн-навучання...

Апошнія навіны

    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Як і чаму ўзніклі першыя дзяржавы беларусаў. 11-ы выпуск «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура Грамадства
    Паміж судом і «Славянскім базарам»: куды і навошта коціцца афіцыйная культура
    Культура Літаратура
    «Вялікае наша гора»

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM