Дзень роднай мовы ў гімназіі №50: “пабыць хоць на секунду Каліноўскім”

Спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава і паэт Міхась Скобла выступілі ў сталічнай гімназіі №50.

1922754Выступ быў прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага. Гучалі песні на вершы Я. Купалы, М. Багдановіча, У. Дубоўкі, С. Сокалава-Воюша. Гімназісты, хоць іхняя гімназія мае матэматычны ўхіл, выявілі добрае веданне беларускай літаратуры, актыўна ўдзельнічалі ў імправізаваным моўна-літаратурным конкурсе. Паказальна, што пераможцам конкурса стаў гімназіст Імран (на фота – атрымлівае прыз) – азербайджанец па нацыянальнасці, чые бацькі ў свой час пераехалі на сталае жыхарства ў Беларусь. З улікам таго, што сёлета спаўняюцца 150-я ўгодкі з часу заканчэння нацыянальна-вызвольнага паўстання пад кіраўніцвам Кастуся Каліноўскага, вучням было прапанавана “пабыць хоць на секунду Каліноўскім”.

Са сцэны гучаў верш Алеся Разанава “Арышт Каліноўскага” – без фінальнага слова: “…Усе ніты ў сувой, / У заклік – пагалоскі / З’яднаць і стаць сабой. / Як зваць вас?”. “Каліноўскі!” – дружна і стагалоса здагадваліся гімназісты. Завершылся сустрэча выкананнем славутага “Паланеза Агінскага” і ўручэннем прызоў і сувеніраў ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

1960261

1964412:

Тэгі: ,