Дзень ручнога пісьма ў Баранавічах

У Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая ў Баранавічах 23 студзеня прайшла акцыя “Ліст з добрым пажаданнем”, прымеркаваная да Дня почырку. У рамках акцыі наведвальнікі бібліятэкі мелі магчымасць прайсці невялікі графалагічны тэст і напісаць паштоўку з пажаданнямі.

Дзень ручнога пісьма, альбо Дзень почырку быў заснаваны, каб нагадаць людзям пра ўнікальнасць ручнога пісьма і неабходнасць яго практыкаваць. Ініцыятарам аб’яўлення 23 студзеня Днём ручнога пісьма выступіла Асацыяцыя вытворцаў пішучых прылад.

Дзмітрый Макарэвіч, intex-press.by

Тэгі: