Дзень Сваяка

3 мая 2015 года ў гонар 125-годдзя нараджэння слыннага сына Беларусі – святара і паэта  Казіміра Сваяка (Канстанціна Стаповіча) –  гурт “Балцкі субстрат” (Мінск) выступіў у вёсках Клюшчаны і Барані (Астравецкі раёну  Гарадзенскай вобласці) у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Літаратурна-музычныя імпрэзы “Субстратаў” адбыліся падчас вясковых святочных мерапрыемстваў, на якіх музыкі заспявалі ўласныя творы на словы Казіміра Сваяка.

У Клюшчанах (месца, дзе святарстваваў ксёндз Стаповіч) музыкаў віталі прыхільнікі творчасці і сваякі Казіміра, якія ўжо 10-ы год запар збіраюцца разам у гэтыя памятныя дні. Сярод прысутных былі госці з розных куткоў Беларусі і Літвы, навукоўцы і музыкі, даследчыкі спадчыны братоў Стаповічаў і творцы, натхнёныя паэтычным словам святароў.

У Баранях (радзіма юбіляра) гурт працягнуў выступ у сценах музею “Бацькоўская хата беларускіх дзеячаў братоў Стаповічаў” для мясцовых жыхароў і гасцей.

У межах імпрэзаў прайшла і віктарына на прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Паспрабуйце і Вы адказаць на іх.

Дзе вучыўся юнак Стаповіч пасьля заканчэння пачатковай школы ў Баранях?

Калі быў напісаны першы беларускі верш Казімера Сваяка?

У якім выданьні ўпершыню быў надрукаваны верш Сваяка?

Як называлася першая кніжка Канстанціна Стаповіча, выдадзеная пад імем Сваяка?

Дзе, паводле “Тэстамэнту” Сваяка, ён “палюбіў натуру беларуса”?

Паводле брата Бярнарда, бацька Сваяка Матэвуш Стаповіч быў вядомым у ваколіцах Бараняў

Якой арганізацыі прысьвечаныя наступныя радкі Казімера Сваяка: “Гадкі са тры дзяржаўся ты удала, / Старонцы роднай ўсё стараючы служыць: / Як мог і як умеў ні быстра, ані вяла / Змагаўся русьняка з прасоньня разбудзіць”?

Дзе адбылося першае беларускае прадстаўленьне ў Заходняй Беларусі пасьля адыходу адсюль падчас Першай сусьветнай вайны маскоўскіх войскаў?

Каго зь вядомых беларускіх мастакоў Канстанцін Стаповіч называў сваім “ідэёвым сваяком”?

Які верш Казімера Сваяка, заснаваны на рэальных гістарычных падзеях, быў прызнаны ўладамі небясьпечным і стаўся прычынай канфіскацыі нумару газэты, у якой быў надрукаваны?

 

Тэгі: