Дзесяць з “Горада майстроў”

21.07.2014 Культура

Славянскі базар скончыўся. Разам з ім з’ехаў і “Горад майстроў”. Пакуль ён яшчэ “кірмашыў” на Задзвінні, выключна на ўласны густ мы адабралі 10 беларускіх рамеснікаў. Мэта ў нас была адна — каб і пасля фестываля вы ведалі, як з імі звязацца і атрымаць упадабаны выраб.

Анастасія Іванова (Мінск-Віцебск). Лялькі — не толькі ўлюбёная справа, але і прафесія. На “СБ” прыязджае ўжо раз чацвёрты, хаця катаецца няшмат — у сталіцы і так хапае мерапрыемстваў. Лялькі робіць як дзіцячыя, так і інтэр’ерныя.

Тэл.: +375 29 119-99-17
E-mail: elephant131313@yahoo.com
www.vk.com/club25724023 

 

Аляксандр Любімаў (мэстэчка Обаль Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці). Ганчар, сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Прыяжджае на „Славянскі Базар” з самага першага году. Обаль лічыцца ганчарнай сталіцай Віцебшчыны дзякуючы вядомаму керамічнаму заводу. На ім Аляксандр і працаваў, пакуль не пайшоў ўласнай рамесніцкай сцежкай.

Тэл.: +375 2130 3-64-90, +375 29 913-70-04

 

Аляксандр Транкоўскі (Маладзечна). Займаецца бандарствам больш за 20 гадоў, хаця лічыць гэта хутчэй, як хобі. Віцебскі фестываль наведвае здаўна. Справу сваю любіць і не сквапіцца на парады: „З ліпы робім дзежкі для мёду, дуб найлепей падыходзіць для кансервацый і віна, а ў „асіне” самая смачная капуста”.

Тэл.: +375 29 111-33-96, +375 29 250-17-93

 

Наталля і Віктар (Мінск). На „СБ” прыехалі першы раз, але не пашкадавалі. Займаюцца ўпрыгажэннямі, макетамі для вокладак. Працуюць з ювелірнай смалой, натуральнымі раслінамі, 3D-палівай. Рамяство — гэта асноўная праца, у Мінску маюць сваю крамку .

Тэл.: +375 33 673-85-60
www.vk.com/be.handmade 

 

Тамара Волах (Віцебск). Рукавічкамі занялася, калі сышла на пенсію, таму лічыць гэта хобі, а па прафесіі — інжынер лясной гаспадаркі. Усе свае вырабы насычае беларускім арнаментам, архаічнай сімволікай: “Вось Жыцень, вось Ярыла, вось знак-вадзянік”. Веды па арнаменце пераймала ў аднаго з лепшых віцебскіх адмыслоўцаў — даследчыцы і рамесніцы Ніны Бабровіч.

Тэл.: +375 212 43-41-15, +375 29 216-58-54

 

Дзіма (Мінск). Цацкі і вырабы са старога дрэва. Матэрыял бярэ на блышыных рынках і на сваёй малой радзіме ў Магілёўскай вобласці, дзе даследуе закінутыя дамы і гаспадаркі. Таму каларытныя сувеніры почасту могуць быць паедзеныя шашалем альбо пакрытыя іржой. На фестывалі Дзіма першы раз, і гэта яго пачатак прафесійнай рамесніцкай кар’еры. Вучыўся на кухара, інжынера, але нядаўна ўсё кінуў і вырашыў займацца толькі сувенірнымі вырабамі.

Тэл.: +375 29 525-09-00
E-mail: baba_jah@mail.ru

 

Ала Свірыдэнка (Мінск). Мастак-дызайнер. На “Славянскім базары” прадстаўляе не вельмі распаўсюджаны сярод рамеснікаў “тавар” — жаночую вопратку. Тэхніка баціка і нуна-фелцінга, вышыўка, роспіс па шоўку і інш. Ад сябе варта дадаць, што выглядаюць такія рэчы досыць эфектна.

Тэл.: +375 29 623-94-89
E-mail: allasilk@yahoo.com
www.artsilkdesign.com

 

Ірына Захаранка (Гомель). Праект „Захарушкі”. Аўтарскія інтэр’ерныя лялькі і мініяцюрная мэбля для дэкора інтэр’ера. Працуе  разам з мужам.

Тэл.: +375 29 608-53-30
E-mail: zakharushki@gmail.com
www.zakharushki.blogspot.com  

 

Дзмітрый Зайцаў (Мінск). Займаецца мастацкімі вырабамі з бяросты і дрэва. Працуе ў змяшанай тэхніцы і гэта яго асноўная праца. На фестываль прыязджае ўжо гадоў пятнаццаць. Кажа, што ў Літве, Латвіі і Польшчы падобныя вырабы не карыстаюцца такой папулярнасцю, як на тутэйшых кірмашах.

Тэл.: +375 29 765-73-18, +375 29 103-81-86
E-mail: dmiza@list.ru

 

Аляксандр Блахін (Ліда). Вырабляе і прадае этна-інструменты. На гэты „Славянскі базар” прывозіў духавыя (флейты з бамбука і чырвонага дрэва), а таксама сігар-бокс гітары .

Тэл.: +375 29 881-88-67
E-mail: sadko_litsky@mail.ru
www.vk.com/public52067133

Тэкст: Віталь Ваньковіч
Фота: Дзіма Лось
vitebsk4.me