Эдуард Акулін і Таццяна Беланогая ў Мікашэвічах 14 кастрычніка

Паэт Эдуард Акулін і бард Таццяна Беланогая ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” выступяць двойчы ў школах Мікашэвічаў ужо ў гэтую пятніцу – 14 кастрычніка.

Выступы адбудуцца:
12.00. Мікашэвіцкая СШ №1
14.00. Мікашэвіцкая гімназія №1 імя Уладзіміра Нядзведскага

Як заўжды, самыя актыўныя слухачы і ўдзельнікі конкурсаў атрымаюць памятныя падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: