15 лістапада паэты Э. Акулін і Л. Дранько-Майсюк наведалі Стаўбцоўскі раён, дзе правялі тры творчыя сутрэчы: у Рубяжэвіцкай СШ, у Тонаўскай СШ і СШ вёскі Цеснавая.
“ – Стаўбцоўская зямля слаўная сваімі літаратурнымі традыцыямі. Найперш – гэта радзіма народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа. Узышлі тут і паэтычныя зоркі такіх сучасных творцаў як Казімір Камейша, Мікола Маляўка, Алесь Камароўскі, творчасць якіх добра ведаюць і шануюць на Стаўбцоўскай зямлі. Дарэчы, акрамя вышэй згаданых пісьменнікаў, бадай што ніхто са сталічных літаратараў ніколі не завітваў у гэтыя навучальныя ўстановы. Таму сустракалі нас з вялікай пашанай і слухалі вельмі ўважліва. Асноўны ж акцэнт на ўсіх сустрэчах быў зроблены на творчай асобе Якуба Коласа, бо сусрэчы выпалі акурат напярэдадні Каласавінаў – галоўнага літаратурнага свята Стаўбцоўскай зямлі. Ва ўсе школьныя бібліятэкі ад імя Саюза беларускіх пісьменнікаў і кампаніі “Будзьма беларусамі!” быў перададзены памятны падарунак – восем тамоў з літаратурнай спадчыны Васіля Быкава”, — распавёў Э.Акулін.
Усе сутрэчы прайшлі ў рамках кампаніі “Будзьма беларусамі!”.