Э. Акулін і Л. Дранько-Майсюк скарылі Нясвіж…

ak_2

Творчы тандэм у складзе вядомых беларускіх паэтаў Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна наведаў з выступамі старажытны Нясвіж.

ak_1

“Ярка, артыстычна, запамінальна прайшлі сустрэчы і ў Нясвіжскай СШ №1, і ў Нясвіжскай беларускай гімназіі, і ў Дзяржаўным раённым ліцэі. А цудоўнае вераснёўскае надвор’е і шчырая ўвага нашых юных слухачоў спрыялі напісанню імгненных паэтычных экспромтаў. Накшталт гэтага:

Што нам Берлін і Парыж?
Што нам да славы этрускаў…
Свеціць, як зорка, Нясвіж –
горад легенд беларускіх…

ak_3

А яшчэ для нас з Леанідам Дранько-Майсюком гэты дзень па-сапраўднаму стаў святочным – у выдавецтве “Галіяфы” пабачылі свет сігнальныя нумары нашых новых кніг. Гэтая падзея акрыліла нас і стварыла цудоўны творчы настрой, якім мы шчыра дзяліліся з нясвіжцамі…” – апавёў пасля вяртання з Нясвіжа Эдуард Акулін.
Выступы прайшлі ў межах агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

На здымках:

1. Э. Акулін выступае ў СШ №1.
2. У гасцях у навучэнцаў Нясвіжскага дзяржаўнага ліцэю.
3. Л. Дранько-Майсюк падчас выступу ў Нясвіжскай беларускай гімназіі.

Тэгі: