Э.Акулін і Л. Дранько-Майсюк на Койданаўшчыне

d0b4d0b7d18fd180d0b6d18bd0bdd181d0ba-260710-006

Плённа закончылі свой ліпеньскі літаратурны тур паэты Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін, наладзіўшы шэраг выступленняў 25-26 чэрвеня на Койданаўшчыне.

d0b4d0b7d18fd180d0b6d18bd0bdd181d0ba-260710-073

Эдуард Акулін: “ Койданава і яго ваколіцы – наш улюбёны літаратурны куток. За мінулы час пад сцягам кампаніі “Будзьма беларусамі!” мы наладзілі тут каля дваццаці паэтычна-музычных сустрэч. І гэтым разам усё прайшло найлепшым чынам. Парадвалі нас сваёй дысцыплінарнай культурай маладыя памежнікі ваеннай часткі 1463, дзе , дарэчы, мы выступалі ў другі раз, за што атрымалі ад каманднага складу часткі ўдзячныя лісты.

d0b4d0b7d18fd180d0b6d18bd0bdd181d0ba-260710-056

Вельмі шчымліва і па-сямейнаму ўтульна прайшла сустрэча ў Цэнтры сацыяльнай дапамогі насельніцтву, дзе сабраліся сацыяльна-залежныя людзі – інваліды. Гэтыя фізічна абдзеленыя юнакі і дзяўчаты праявілі сваю  духоўную прыгажосць непадробнай увагай і цікавасцю да беларускага паэтычнага слова, аб чым сведчыць дамоўленасць аб творчым супрацоўніцтве цягам бліжэйшых месяцаў.

d0b4d0b7d18fd180d0b6d18bd0bdd181d0ba-260710-043

Як старых сяброў нас сустрэлі ў дзіцячым лагеры адпачынку “Дружба”, дзе штолета збіраюцца школьнікі з усіх куткоў Койданаўшчыны. Таму песні “Мы беларускія дзеці” і “Янка Купала” тут прагучалі на біс, як сапраўдныя тутэйшыя хіты. Усяго каля пяцісот слухачоў сталі ўдзельнікамі творчых сустрэч на Койданаўскай зямлі”.

d0b4d0b7d18fd180d0b6d18bd0bdd181d0ba-260710-020

Усе сустрэчы адбыліся ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: