Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк: каму дастанецца муза Нясвіжа 11 траўня?

11 траўня паэты Э. Акулін і Л. Дранько-Майсюк з творчым візітам наведаюць Нясвіжскі раён. У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” пісьменнікі правядуць дзве літаратурныя сустрэчы:

11.00 — Карацкая СШ Нясвіжскага раёна
14.00 — Нясвіжская раённая бібліятэка (вул. Беларуская, 5)

Па добрай традыцыі імпрэзаў “Будзьма беларусамі!” для прысутных будуць праведзеныя конкурсы з уручэннем памятных прызоў. Абсалютна ўсім прысутным дастанецца галоўны прыз – добрае і шчырае беларускае слова творцаў.

Тэгі: