21 траўня паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк з творчым візітам наведалі Пухавіцкі раён, дзе ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” правялі дзве літаратурныя сустрэчы: у Пухавіцкай і Бор-Слабадской сярэдніх школах.
“ Мы любім выступаць на Пухавіцкай зямлі, бо тут жывуць сонечныя, гасцінныя людзі… Абедзьве сустрэчы насілі літаратурна-асветніцкі характар і прайшлі на высокім патрыятычна-выхаваўчым узроўні. Самыя актыўныя ўдзельнікі імпрэз атрымалі памятныя прызы ад кампаніі “Будзьма”, а мы — пазітыўныя эмоцыі і жаданне далейшай працы на ніве нацыянальнага асветніцтва…”— паведамілі выступоўцы.