ЭкаСямейны пікнік у Бараўлянах – 11 жніўня

09.08.2018 Афіша

11 жніўня ў Бараўлянах пройдзе ЭкаСямейны пікнік з насычанай праграмай.

eko

Праграма:

У памяшканні:

11.00 – 12.00 Майстар-клас “Другое жыццё старой ці-шотцы” @verart_design

12.00 – 12.45 Прэзентацыя курса фэйсбілдынг (ёга для твару) @facebildingminsk

12.45 – 13.45 Прэзентацыя курсаў @dziuban_volha:

– як самастойна прыгатаваць натуральны крэм

– як самастойна пячы хлеб

– карысць дзікіх раслін

 

На вулічнай пляцоўцы :

11.00 – 12.00 Петанк: гуляем усе

12.00 – 12.30 Квэст для дзяцей і падлеткаў

12.30 – 12.45 Падвядзенне вынікаў Фотаквэста

13.30 – 14.00 ЭкаВіктарына, падвядзенне вынікаў квэстаў

 

А таксама:

– гульнявая зона

– майстар-класы для самых маленькіх (дзіцячы садок-клуб  #ЭкоЖизньЭлит)

– фотавыстава “Найпрыгажэйшыя краявіды Бараўлян”

– алея майстроў

– фудкорт

– дзіцячы кірмаш

– кірмаш падарункаў

 

* Праект “Новае жыццё ўзамен на накрыўку”: мяняем накрыўкі на пернікі і іншыя прызы

Месца: Бараўляны, вул. 40 год Перамогі, 34

Паводле арганізатараў