Экскурсія па Мінску “Татарская Слабада”

21.05.2009 У краіне

Экскурсія па Татарскай слабадзе – раёне гораду каля Палацу спорту, дзе даўней жылі татары, –  адбудзецца ў нядзелю 24 траўня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Гэтая экскурсія атрымала шмат станоўчых водгукаў падчас “Фэсту экскурсаводаў”, што праходзіў мінулым месяцам у межах святкавання Міжнароднага дня помнікаў і помных мясцінаў. Хто не паспеў завітаць – у вас ёсць яшчэ адзін шанец!

Час і месца збору:
нядзеля 24.05.2009 г. у 12:00 ля ўваходу ў гасцініцу “Юбілейная”.

Экскурсія бясплатная.

Экскурсавод – Арсэн Сівіцкі.