• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
17.05.2018 | Літаратура

“Экслібрыс” гістарычны: інтэрв’ю з сябрам журы Вольгай Іпатавай

Штогадовы конкурс “Экслібрыс”, на гэты раз прысвечаны гістарычнай тэматыцы, працягваецца — творы маладых аўтараў і аўтарак прымаюцца да 1 жніўня. А пакуль удзельнікі працуюць над тэкстамі, мы пачынаем традыцыйную серыю інтэрв’ю з сябрамі журы конкурсу. Наш першы суразмоўца — беларуская пісьменніца і перакладчыца Вольга Іпатава.

bnr_exl

Галоўная парада ад вас для ўдзельнікаў “Экслібрыса”, што спрабуюць сябе ў гістарычнай тэматыцы — якая яна?

Галоўная задача пісьменніка — пісаць цікава, каб чытач сам пасля палез у гістарычныя падручнікі ды дапаможнікі.

На вашу думку, як вывучэнне гісторыі ўплывае на ўспрыманне рэчаіснасці чалавекам?

Калі чалавек жыве не толькі сваім часам, ён як бы набывае дадатковы аб’ём як асоба. Навошта нам, напрыклад, ведаць герояў Старажытнай Грэцыі ці Рыму? Ды таму, што свет для нас пашыраецца, паглыбляецца, мы ўбіраем у сябе пласты старажытнасці і можам ці то браць прыклад з герояў, ці то пагарджаць здраднікамі ў Сярэднявеччы, у час Вялікай Айчыннай вайны — адным словам, мы ўзбагачаем сваю памяць і ўяўленне “веданнем усіх багаццяў, якія выпрацавала чалавецтва”. Іначай — для чаго яму ўвогуле працаваць, гэтаму чалавецтву?

Вольга Іпатава

Вольга Іпатава

Якія тэндэнцыі развіцця гістарычных твораў у Беларусі і ў свеце вы б адзначылі?

Часта бывае, што займальнасць перавышае патрэбную “дозу”, і тады няма глыбіні, а ёсць імкненне аўтара ў што б там ні было спадабацца чытачу, а не весці яго за сабой, як бы ў пошуку клада, да якога яшчэ трэба дабрацца і затраціць на гэта пэўны час і працу… Мне здаецца, такая тэндэнцыя ўмацоўвае свае пазіцыі ў сучаснай гістарычнай прозе. Прынамсі, такой мне часам здаецца проза Акуніна…

Хто з беларускіх аўтараў для вас аўтарытэт у гэтай тэматыцы?

Мне думаецца, што тут няма нікога, хто мог бы параўнацца з Уладзімірам Караткевічам.

Ідэальны сучасны твор гістарычнай тэматыкі, які прыцягнуў бы новыя катэгорыі чытачоў — які ён?

Твор, які праз глыбіню гісторыі зможа падняць самыя вострыя праблемы сучаснасці. Для мяне раман “Залатая жрыца Ашвінаў” стаў магчымасцю паразважаць, як спалучэнне прыгажосці, розуму і таленавітасці ў жанчыны дае Асобу, якая запальвае сэрцы сучаснікаў натхненнем — гэтым боскім агнём, які даецца як узнагарода для душы і сэрца.

Чаго вы чакаеце як сябра журы ад аўтараў, чые творы вы будзеце ацэньваць? Ці ёсць у вас ужо цяпер пэўны набор крытэраў?

Перш за ўсё чакаю добрай беларускай прозы, умення не толькі “закруціць” сюжэт, але і так званага “прыгожага пісьменства”, калі чытаць — ужо задавальненне.

Гутарыла Алена Босава, для lit-bel.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Забавы

Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі

Як добра вы ведаеце мясціны, дзе нарадзіліся і жылі знакамітыя беларусы? Давайце праверым!  Прапануем прайсці...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце

Анлайн-каталог карцін рэпрэсаваных мастакоў стварылі ў «Доме творцаў». Вось ужо больш як год гэты праект Сержука...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Арабскі срэбны дырхем, якому 1250 гадоў, знойдзены падчас раскопак на месцы старога Менска. Пра цікавую знаходку...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае

Адэпты «русского мира» накінуліся на святога Губерта — нябеснага заступніка Гародні і галоўны сімвал яе еўрапейскасці....

Апошнія навіны

    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    Мастацтва
    Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава
    Музыка
    Кацярына Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»
    Літаратура
    Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей
    Музыка
    «Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»
    Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

Афіша

  • 29.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя фотакнігі «Minsk» у Варшаве

  • 28.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 28.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Галіны Рудніцкай пра беларускую народную вышыўку ў Мінску
  • 28.09Прэзентацыя беларускага нумара часопіса «Tygiel Kultury» ў Лодзі
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 29.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип