29 снежня а 19ай паэт і празаік Андрэй Адамовіч ладзіць у кнігарні “ЛогвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37а) аўтограф-сесію з нагоды выдання новай кнігі “Таўсьціла і лешч”. Урывак з яе ўжо ёсць на сайце кнігарні. “Будзьма!” сабрала першыя водгукі ў рэдактара Андрэя Хадановіча, дызайнера вокладкі Анатоля Лазара і пісьменніка Паўла Анціпава.
Чытайце, натхняйцеся і прыходзьце на аўтограф-сесію!
Паспрабуем, што да чаго!
Андрэй Хадановіч, рэдактар кнігі:
“Навэла – як назваў яе аўтар, але твор можна назваць і маленькай аповесьцю – патрабуе ад чытача амаль рыбацкага тэмпэрамэнту: уважліва сачыць за тэкстам Адамовіча, нават калі на яго паверхні старонка за старонкай нібыта нічога не адбываецца. І цярплівыя будуць узнагароджаныя. Напрыканцы будзе брацца, ды яшчэ як – эстэтычны катарсіс на шэсць кілаграмаў гарантаваны”.
Анатоль Лазар, дызайнер вокладкі:
“А ведаеце, як цяжка працаваць з эскізам, калі ўвесь манітор заплецены чорнымі і белымі карункамі. Гэта ж як цыбулю чысціць – працуеш і плачаш… У меня пасля двух дзён працы над вокладкай яшчэ тыдзень чырвоныя вочы былі :)”
Павел Анціпаў, пісьменнік:
“Адамович написал роман про рыбалку. Это и есть весь сюжет. Три мужика: собираются на рыбалку, едут на рыбалку, рыбачат и возвращаются.
Но это не роман про рыбалку, нет! И сюжет не в этом! Вовсе не три мужика, а один из них – герой – пытается на протяжении книги что-то доказать себе, женщине, обществу.
Осознаёт ли герой, чтО он пытается доказать? Осознаёт ли автор, чтО пытается доказать герой? Осознает ли это читатель?
Докажет ли герой? Автор? Читатель?
Вот, про что написал Адамович.”
“Таўсьціла і Лешч” // Аўтограф-сесія Андрэя Адамовіча
Пачатак: 29.12 (19:00)
кнігарня “логвінаЎ”(Мінск, пр. Незалежнасці, 37а)