• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.06.2018 | Грамадства

Эўтаназія, пасляродавы аборт — добра забытае старое

Пятро Рудкоўскі падняў на nn.by вельмі цікавую дыскусію аб магчымасці пасляродавага аборту. Гэты новы тэрмін прапануюць замацаваць у паўсядзённасці некаторыя навукоўцы.

Рудкоўскі спасылаецца на тэкст артыкула Альберта Джубіліні і Франчэскі Мінервы пад назвай «Пасляродавы аборт: чаму немаўля павіннае жыць?», надрукаваны ў 2012 г. у акадэмічным часопісе Journal of Medical Ethics. Артыкул рэальна ашаламляе.

У ім аўтары кажуць наступнае:

«Мы сцвярджаем, што забойства нованароджанага можа быць этычна дапушчальным ва ўсіх абставінах, калі дапушчальны аборт. Да такіх абставінаў адносяцца выпадкі, калі немаўля можа мець прымальнае жыццё, але дабрабыт сям’і знаходзіцца пад пагрозай».

«Маральны статус немаўляці эквівалентны статусу плода, гэта значыць, не можа лічыцца “чалавекам” у маральным сэнсе».

«Калі падчас цяжарнасці хвароба не была выяўленая, калі штосьці пайшло не так падчас родаў або калі эканамічныя, сацыяльныя ці псіхалагічныя абставіны змяняюцца такім чынам, што клопат пра патомства робіцца невыносным цяжарам для кагосьці, то людзям трэба даць шанец не рабіць тое, што яны не могуць сабе дазволіць».

То бок навукоўцы прапануюць даваць бацькам права пры дапамозе медыкаў забіваць нованароджаных, калі яны цяжка хворыя або ставяць дабрабыт бацькоў пад пагрозу, на той падставе, што немаўляты — гэта яшчэ не людзі ў маральным сэнсе. Пятро Рудкоўскі дакладна заўважае, што дадзеная навуковая спрэчка — не пра тое, хто з’яўляецца чалавекам, а пра тое, ці кожны чалавек мае права на жыццё. Аўтар робіць яшчэ адну слушную выснову: «Пры адпаведнай кан’юнктуры, калі падтрымка для забівання немаўлят у акадэмічных асяродках супадзе з падтрымкай сярод палітыкаў, а да гэтага далучацца некаторыя буйныя бізнесоўцы і прынамсі частка цэнтральных СМІ, то перакананне грамадскай думкі да прымальнасці забівання немаўлят — цалкам рэальная перспектыва».

Чаму ён мае рацыю? Таму што чалавецтва ўжо ўсё гэта праходзіла.

 

Справа малодшага Кнаўэра

У сям’і Кнаўэраў нарадзілася хворае дзіця. Штодзённае сузіранне пакутаў малога было цяжкім выпрабаваннем для бацькоў. Яны не вынеслі гэтага і вырашылі, што для сына гуманнейшая бязбольная смерць падчас сну. Гэта было забаронена законам краіны, і ніводная клініка не магла зрабіць такое. Але бацька настойліва дамагаўся дазволу на эўтаназію дзіцяці — з міласэрнасці. Нарэшце знайшоўся гуманны лекар Брандт, які абследаваў малога і звярнуўся да кіраўніка краіны з просьбай палегчыць пакуты дзіцяці і яго сям’і. І атрымаў дазвол.

Дзіця ўсыпілі ў 1939 годзе. Імя дабрадзея — Адольф Гітлер. Доктар Брандт быў яго асабістым лекарам.

Агітацыйны плакат

— Гэты выпадак стаў элементам прапаганды нацысцкай еўгенічнай праграмы «Т-4», накіраванай на забойства людзей з псіхічнымі разладамі, — распавядае гісторык і даследчык тэмы Вікторыя Латышава. — Ужо праз месяц пасля эўтаназіі дзіцяці Кнаўэраў медыцынскі персанал радзільных дамоў абавязалі даводзіць да адміністрацыі звесткі аб усіх нованароджаных з калецтвамі. Спачатку знішчаліся толькі невылечна хворыя дзеці да 3 гадоў, пазней — і дарослыя, хворыя, напрыклад, на шызафрэнію, эпілепсію. «Баластныя істоты» або «пустата ў абалонцы» — такія метафары былі прыдуманыя для абазначэння непажаданых людзей.

«Т-4»

Прапагандысцкая машына дзейнічала ў розных напрамках. Спачатку казалі пра «смерць з міласэрнасці», але вельмі хутка рыторыка перайшла ў эканамічную плоскасць. Грамадству пачалі казаць пра «лішніх едакоў», пра павелічэнне колькасці непрацаздольных грамадзян, якія пагражаюць бюджэту кожнай сям’і. Нацысты заклікалі задумацца: утрыманне хворага чалавека абыходзілася падаткаплацельшчыкам у немалую суму — каля 60 000 рэйхсмарак. І, вядома, прапаганда абапіралася на «навуковыя дадзеныя», аўтарытэтнае меркаванне навукоўцаў, якія развівалі еўгеніку.

Помнік забітым нацыстамі пацыентам Магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы

У выніку нават старшакласнікі нямецкіх школ павінныя былі адлюстроўваць у сваіх творах карысць «расавай чысціні».

Такім чынам, нежаданне захаваць жыццё аднаго чалавека — яшчэ дзіцяці — стала каталізатарам генацыду людзей з псіхічнымі і фізічным абмежаваннямі, кажа гісторык.

У гэтых аўтобусах перавозілі ахвяраў

Больш за тое, праграма «Т-4» перасягнула межы Германіі і пачала распаўсюджвацца на акупаваных тэрыторыях падчас Другой сусветнай вайны, у тым ліку ў СССР. У Беларусі знішчэнне душэўна хворых пацыентаў спецыяльных медустаноў пачалося ўжо ў чэрвені 1941 года. У міжнародных канцлагерах таксама пачалі практыкаваць тэхналогію масавага і эканамічнага забойства, якую нацысты спачатку апрабавалі на ўласных грамадзянах з псіхічнымі захворваннямі.

 

Ганна Кручкова

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут

Праект «Свае людзі» ад Радыё Ўнэт выпраўляецца на чарнаморскае ўзбярэжжа горнай краіны Сакартвэла, альбо Грузіі,...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску

Над стварэннем беларускай версіі кранальнай песні «Gdzie jest mój Homel» працаваў майстар-гусляр Алесь Чумакоў, а адаптаваў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!

У гэты дзень у далёкім 1794 годзе на плошчы ў Кракаве Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка абвесьціў паўстаньне...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя Літаратура

Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)

Гісторык Павел Каралёў расказвае пра гэты малавядомы перыяд жыцця Янкі Купалы. Ці ведаеце вы, што Янка Купала...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць
    Забавы Захапленні
    Талерка ў тэхніцы трафарэта. У Мінску праходзяць займальныя майстар-класы
    Грамадства «Музыка»
    Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    Кіно
    Прадзюсар фільма пра беларускія пратэсты: «У Мінску страх абсалютна ва ўсіх людзей проста рэзаў вочы»
    Грамадства
    У Кіеве з'явіцца вуліца Уладзіміра Караткевіча
    Грамадства Літаратура
    «Крык, шэпт, маўчанне». У Вільні прэзентавалі апошні том трылогіі «Галасы Беларусі»
    Культура Мастацтва
    «Мастацтва – гэта быў сэнс яго жыцця»: 24 сакавіка ў мінскай галерэі DK адкрываецца выстава жывапісу і графікі Захара Кудзіна
    Грамадства
    Зняволеная Аксана Зарэцкая шпіталізавана
    Грамадства
    Як культура ратуе нас і як мусім ратаваць яе мы?

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип