Эмпатыя — адна з самых карысных якасцей. Умянне паставіць сябе на месца другога чалавека дазваляе зразумець, што ён адчувае. Вось 5 практыкаванняў, якія могуць дапамагчы вам раскрыць у сабе навыкі эмпатыі:
1. Распытваючы чалавека аб нечым, назірайце, як ён адказвае — тон голаса, міміка, жэсты часам гавораць болей, чым словы.
2. Паспрабуйце зразумець, што значаць для вашага субяседніка ягоныя словы і перажыванні, не пераводзьце ў гутарцы фокус на сябе і не навязвайце сваё меркаванне — дазвольце яму прыйсці давысноваў самастойна.
3. Паразважайце пра кагосьці са сваіх знаёмых: якім чынам ён прыйшоў да свайго ладу жыцця і завядзёнак, якім мог быць яго жыццёвы досвед. Паспрабуйце паставіць сябе на яго месца.
4. Чытайце якасную мастацкую літаратуру з добра прапісанымі характарамі персанажаў. Гэта дапамагае абагаціць кругагляд і навуцца глядзець на людзей з розных пунтаў гледжання.
5. Назірайце за ўласнымі эмацыйнымі рэакцыямі — фіксуйце іх і вывучайце. Стаўцеся да сябе з такой жа ўвагай, як і да іншых.