Кліп на новы сінгл Eras I Tanatas выйшаў у гурта Sož.
Адзін з канцэртных баевікоў пост-панк каманды быў зняты шатландскім кінематаграфістам Mike Baird у Варшаве ў перыяд калядных святаў.
Тэкст песні быў напісаны ў 2020-ым годзе, але сюжэт, абраны музыкамі — паход да псіхатэрапеўта — асабліва актуальны сёння па абодва бакі мяжы.
Пабачыць гурт можна будзе ў Варшаве ўжо ў гэтую пятніцу на канцэрце «Людзі Усходу. Беларуская зімняя хваля», першым фестывалі беларускага пост-панку ў Польшчы.