Этна-вар’яты “Вурай” выступілі ў Полацку

12 красавіка ў памяшканні Полацкага ЦНРК сабраліся аматары беларускай традыцыйнай песеннай культуры – у горад завітаў з выступам эксцэнтрычна-этнічны ансамбль Vuraj («Вурай»).

Музыкі прадставілі жыхарам і гасцям горада над Дзвіной сваю новую праграму «Вэлытай, Пэрэпілко!».

DSC_4925_0

Новая праграма «Вурай» адрозніваецца ад больш ранняй творчасці калектыва па сваім гучанні, уключае ў сябе пашыраную рытм-секцыю, палескія напевы і тэксты, а ў музычным плане набліжаецца да фолк-року і псіхадэлік-фолку.

DSC_4611

–  Пра нашу музыку кажуць рознае: што гэта нешта мінімалістычнае, фолк-мадэрновае, нас нават называлі этна-вар’ятамі, – распавёў лідар гурта Сяржук Гаюн. – Я не ведаю, у якім стылі мы граем, няхай пра гэта распавядаюць музычныя крытыкі. Гурт эксперыментуе са стылем, шукае новыя вобразы і спосабы выканання. Галоўная мэта – рабіць гэта шчыра, па-сапраўднаму. Мы бярэм тую песню, якая адгукнецца ў нас, у нашым сэрцы, і робім нейкі свой твор. Гэта не апрацоўка, гэта твор, які мы складаем, але ў аснове яго ляжыць беларуская першакрыніца. Нават з аднаго куплеціка песні можа атрымацца вялікі музычны твор.

DSC_4689

Імпрэза адбылася пры падтрымцы грамадска-культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і Полацкай гарадской суполкі грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны».

Крыніца: ximik.info

Тэгі: