3 красавіка, 15-00. Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасці, 32-а).
Інтэрнэт-партал «Новая Эўропа» запрашае на прэзентацыю праекта «Еўрапейскае кафэ: адкрытыя лекцыі пра сучаснае мастацтва».
Месцам сустрэч нашага “кафэ” стануць розныя пляцоўкі горада Менска – галерэі, вольныя арт-пляцоўкі, кафэ і клубы. Запрошанымі экспертамі выступяць беларускі фатограф Андрэй Лянкевіч, філосафы Альміра Усманава і Вольга Шпарага, куратар Цэнтра сучаснага мастацтва ў Вільнюсе Юлія Фаміна, маскоўскі тэатральны крытык Павел Руднеў і іншыя.
“Еўрапейскае кафэ: адкрытыя лекцыі пра сучаснае мастацтва” – гэта
3 красавіка ў 18-00 у кафэ LOFT адбудзецца першая ўступная лекцыя праекта:
“Што такое сучаснае мастацтва? Запрашаем да размовы”, эксперт – Ала Вайсбанд, мастацтвазнаўца, філосаф, кіраўнік праекта “На шляху да сучаснага музея” (Нямеччына, Дортмунд).
У рамках прэзентацыі праекта “Еўрапейскае кафэ: адкрытыя лекцыі пра сучаснае мастацтва” таксама адбудзецца абмеркаванне праблемы адсутнасці ведаў і досведу ў асяроддзі журналістаў беларускіх СМІ, якія пішуць пра падзеі беларускага культурніцкага жыцця.
У сакавіку ў рамках праекта “Радыюс нуля. Анталогія арт-нулявых” адбылася выстава, якая выклікала шмат пытанняў і дыскусій, а таксама неадназначных інтэрпрэтацый у беларускіх СМІ.
Чаму ў Беларусі дагэтуль сучаснае мастацтва выклікае больш пытанняў, чым дае адказаў нават у асяроддзі тых, хто дае яму экпертную ацэнку?
Запрашаем да дыскусіі журналістаў, а таксама ўсіх жадаючых далучыцца да размовы.