23 верасня пройдзе першы ў гісторыі Еўрапейскі дзень фальклору. Паўдзельнічаць у ім могуць і беларусы

01.09.2023 Культура

Еўрапейскі дзень фальклору 2023 — гэта пілотны праект, дзякуючы якому ў фальклорнай супольнасці з’явіцца цяпер свая дата ў штогадовым календары. Расказваем, як далучыцца да ініцыятывы.


Ідэя праекта  ўзнікла падчас дыскусій на EFN — Еўрапейскай фальклорнай сетцы. Там хацелі паказаць тую крытычную масу людзей па ўсёй Еўропе, якія так ці інакш далучаюцца да фальклорнага мастацтва.

folk-dizen
Фота: europeanfolkday.eu

Далучыцца да Еўрапейскага дня фальклору можа кожны. Удзел адкрыты для гуртоў, суполак, майстэрняў — адным словам, усіх, хто мае дачыненне да фальклорнай дзейнасці ў любой яе праяве.

Як паўдзельнічаць у Еўрапейскім дні фальклору?

  • прасцей за ўсё — запісаць відэа з вашым выкананнем, загрузіць яго ў сацыяльныя сеткі і адзначыць тэгам #europeanfolkday;
  • яшчэ адзін варыянт — правесці 23 верасня адмысловае мерапрыемства ці фестываль, які будзе абвешчаны часткай Еўрапейскага дня фальклору — для гэтага трэба запоўніць адпаведную форму на сайце праекта, і ваша падзея з’явіцца на мапе Еўропы;
  • а калі вы журналіст, то можаце зрабіць у сваім СМІ адпаведныя публікацыі і таксама звязацца з арганізатарамі;
  • ёсць жаданне, але няма ідэй? Пішам арганізатарам на электронную пошту і звяртаемся па дапамогу.

Як звязацца з арганізатарамі?

EFN мае невялікую каманду, якая каардынуе праект Еўрапейскага дня фальклору. Арганізатары стварылі індывідуальныя электронныя лісты на розныя запыты:

  • Па пытаннях удзелу звяртайцеся да Эрыка па адрасе particip@europeanfolkday.eu
  • Па пытаннях ад журналістаў і СМІ звяртайцеся да Арасэлі па адрасе media@europeanfolkday.eu
  • Па іншых пытаннях звяртайцеся да Nod па адрасе info@europeanfolkday.eu

«Мы з нецярпеннем чакаем, што кожны далучыцца да гэтай новай агульнаеўрапейскай ініцыятывы па падтрымцы і святкаванні традыцыйнага мастацтва суполак па ўсёй Еўропе. Еўрапейскі фальклорны дзень з вамі, для вас, для нас!», — запрашае да ўдзелу каманда арганізатараў.

folk-dizen

Ідэя фінансуецца Еўрапейскім саюзам праз праграму MusicAIRE.

Чытайце яшчэ: Заснавальніца праекта "Этыка": "Беларусь у вышыўцы — гэта не толькі полымя і валошкі"