Фаланстэр запрашае да сябе на ўлазіны – 19 верасня

ulaziny-falanster-2018

Моладзевае аб’яднанне “Фаланстэр” запрашае сяброў і адзінадумцаў на ўлазіны ў свой новы офіс 19 верасня. Арганізатары паведамляюць: 

Пасля перасялення летам 2018 на новае месца наша плошча і магчымасці павялічыліся. 19 верасня у 19:00 адбудуцца улазіны (наваселле), дзе мы хочам падзяліцца з сябрамі: якія магчымасці ў нас павялічылася і як іх можна выкарыстаць.

Запрашаем будучых, цяперашніх партнёраў, а таксама тых, з кім у нас адбывалася кааперацыя ў папярэднія гады.

Падчас мерапрыемства мы распавядзем гасцям:

  1. чаму шукаем партнёраў, і чым гатовы з імі дзяліцца.
  2. па якіх правілах мы хочам працаваць з камерцыйными и некамерцыйными арганізацыямі, асобнымі актывістамі і сімпатызуючымі.
  3. якія планы па развіццю прасторы маем.

Мы чакаем, што госці распавядуць пра свае ініцыятывы (2-3 хвіліны) і пазнаёміцца з іншымі удзельнікамі.

  • Пачатак: 19:00
  • Працягласць: 1-1.5 гадзіны.
  • Адрас: Змітрака Бядулі 3, пан 2н (уваход са двара).

falanster.by