Суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў 7 ліпеня вынес прысуд Ігару Фалейчыку, яму прысудзілі 2 гады калоніі агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы.
Ігара абвінавацілі ў абразе прэзідэнта Беларусі (ч. 1. арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Судовы прысуд вынесла суддзя Ірына Паўлоўская.
Ігара Фалейчыка 14 красавіка выклікалі ў падатковую інспекцыю, дзе яго ўжо чакалі супрацоўнікі міліцыі. Затрымалі спачатку па адміністрацыйнай справе нібыта за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, а з 17 красавіка па крымінальнай справе, і змясцілі да суда пад варту.
Па матэрыялах абвінавачання, Ігар 23 сакавіка 2022 года выклаў для адкрытага прагляду на сваёй старонцы сторыз у Інстаграм відэаролікі з кінафільмаў «Іван Васільевіч мяняе прафесію» і «Аперацыя Ы...», дзе была размешчаная выява прэзідэнта, а таксама размясціў відэафрагмент з выявай смеццявоза і прэзідэнта.