Фанаты мінскага “Дынама” абвесцілі дабрачынную акцыю “Падаруй радасць дзецям”

Фанаты футбольнага клуба “Дынама Мінск” абвесцілі дабрачынную акцыю “Падаруй радасць дзецям”, у межах якой яны збіраюцца аказаць дапамогу выхаванцам дзіцячых дамоў.

dm_minsk

Чым можна дапамагчы?

Дапамога можа быць як матэрыяльнай (на якую будзе набыта неабходная колькасць падарункаў), так і па магчымасці: алоўкі, фламастэры, фарбы і іншыя прадметы для малявання, папера (каляровая і звычайная белая), размалёўкі, пластылін, цацкі, развіваючыя гульні, пазлы, мазаікі, канструктары і г.д.

Нумары тэлефонаў, па якіх можна даведацца ўсю падрабязную інфармацыю пра паездку, здаць грошы або аказаць іншую дапамогу:

8029-8502536 (Міхаіл)
8044-5395474 (Іван)

Таксама грашовыя сродкі можна перавесці на электронны рахунак WebMoney:

B238554694290
R592406719292
Z307922394452

Паводле арганізатараў