• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.02.2018 | Грамадскі сектар Байнэт

Фатаграфуем на тэлефон з камфортам. Агляд мабільных дадаткаў

Хочацца зрабіць класнае сэлфі ці фотаздымак з імпрэзы, але стандартная камера на вашым гаджэце не падабаецца? Не бяда! На прасторах маркета можна знайсці шмат альтэрнатыўных дадаткаў камеры, адна з якіх дакладна прыйдзецца вам даспадобы! Некаторыя найлепшыя варыянты мы сёння і разглядзім.

 
Simple camera

 Трэба хуткая камера з мінімальным наборам і каб было хутка, зручна і без замарочак? Тады гэты дадатак дакладна для вас. Фактычна, з наладаў тут толькі памер фота, успышка, пераключэнне фота/відэа, франтальнай/асноўнай камеры ну і кароткае меню наладаў інтэрфейсу і захавання файлаў. І як бы ўсё, што можна сказаць пра гэтую прашраму – назва апраўдвае сутнасць!

Спасылка на спампоўку (Play market)

 

Open camera

 Гэтая версія камеры падыдзе для аматараў вялікай колькасці наладаў і халявы. Але ёсць адно “але”: праграма з адкрытым кодам, таму не чакайце прыгожага інтэрфейсу і афармлення – з гэтым тут па-спартанску. А вось колькасць наладаў і функцый не можа не радаваць:

  • Фота/відэа
  • Рэжымы HDR, DRO, EXPO {}
  • ISO, баланс белага
  • Аўтаматычная стабілізацыя
  • Налады памеру, GPS метак
  • Поўная настройка працэсу і фармату здымкі
  • Магчымасць падпісаць фота
  • Таймер
  • Пакетны рэжым

І шмат чаго іншага. Праграма выдатна падыдзе тым, каму важна даволі тонка настроіць свае здымкі і пры гэтым нічога не плаціць!

Спасылка на праграму

 

Bacon camera

 Яшчэ адна камера з пашыранымі наладамі, але ўжо з лепшым інтэрфейсам і сваімі фішкамі. Самае першае, што адрознівае яе ад папярэдняга аплета, – наяўнасць рэжымаў здымкі, што для аматараў даволі зручна. Таксама тут ёсць выдатная функцыя прыбірання шуму, стабілізацыі і магчымасць здымаць панарамы!

Асноўны набор функцый наступны:

  • Фота/відэа/панарама
  • Рэжымы здымкі
  • Функцыі двайной экспазіцыі, .GIF
  • Налада хуткасці затвору
  • ISO, баланс белага, кантраст, фокус
  • Магчымасць захаваць у .RAW

Праграма бясплатная, але з ненавязлівай рэкламай. Падыдзе больш дасведчаным фатографам.

Спасылка на спампоўку

 

Camera fv-5

 Можна сказаць, што гэта сапраўды ледзь не самая прафесійная камера для Android! Тут сапраўды якаснае і амаль поўнае рэгуляванне камеры ў прыемным інтуітыўным інтэрфейсе.

Сярод функцый:

  • Баланс белага
  • ISO
  • Рэжым кампазіцыі
  • Рэжым факусіроўкі
  • Кампенсацыя экспазіцыі
  • Кантроль экспазіцыі
  • Фота/відэа

Але тут ёсць мінус – праграма мае платную версію, толькі ў ёй можна абіраць вялікія памеры фота. Інакш давядзецца карыстацца 2-3 МП. Хаця праграма не надта дарагая – усяго каля 4 даляраў.

Спасылка на спампоўку

 

HedgeCam 2

 Наша апошняя камера – залатая сярэдзіна мінулых. Тут і добрая настройка, і шмат функцый пры прыемным інтэрфейсе і адсутнасці платнай версіі.

Сярод функцый HedgeCam 2:

  • Фота/відэа
  • Баланс белага
  • ISO
  • Рэжым факусіроўкі
  • Рэжымы HDR, DRO, EXPO {}
  • Паказчык вугла нахілу
  • Аўтавыроўніванне

Таксама тут поўны камплект наладаў самога дадатку, каб здымка была як мага зручнейшай. Фактычна, найлепшая ўніверсальная праграма камеры для ўсіх!

Спасылка на спампоўку

 

Багдан Сакалоў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава

29 верасня а 17.00 гадзіне ў Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбудзецца адкрыццё выставы мастацкай...

valiancina_shauchenka
Музыка

Кацярына Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»

Фестываль «Bardauskaja Vosień 2023» пройдзе 27-29 кастрычніка ў Польшчы. У межах фестывалю будуць праходзіць разнастайныя мерапрыемствы...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей

Анлайн-бібліятэка Kamunikat займела абноўленую версію сайта, а таксама запусціла шэраг літаратурных ініцыятыў. ...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»

26 верасня гурт VOLSKI афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням», паведамляе «Наша Ніва»....

Апошнія навіны

    Мастацтва
    Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава
    Музыка
    Кацярына Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»
    Літаратура
    Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей
    Музыка
    «Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»
    Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»

Афіша

  • 28.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Галіны Рудніцкай пра беларускую народную вышыўку ў Мінску

  • 28.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 28.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Галіны Рудніцкай пра беларускую народную вышыўку ў Мінску
  • 28.09Прэзентацыя беларускага нумара часопіса «Tygiel Kultury» ў Лодзі
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 29.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип