Фатографкі Кацярына Малама і Жана Антонава выйшлі на волю

Дзяўчат затрымалі падчас антываеннай акцыі ў Мінску 28 лютага.


001.png

Жана, якой суддзя Вольга Няборская прысудзіла 12 сутак, выйшла чатыры дні таму, а сёння выйшла Кацярына Малама пасля 15 сутак арышту.

«Я дома пасля 15 сутак. Жывая здаровая. Дзякуй вам вялікі за дапамогу і падтрымку. Мне вельмі важна і каштоўна. Трошку адпачну, набяруся сілаў і адкажу на паведамленні (у бліжэйшыя дні без тэлефона і тэлеграма)»,пішасама фатографка ў сваім фэйсбуку.