Фэст “Гліняны Звон”

13.07.2011 Афіша

Запрашаем усіх ахвочых на традыцыйны фэст майстроў керамікі (і не толькі) на традыцыйны фэст “Гліняны Звон”, які будзе праводзіцца ў Івенцы 30 ліпеня 2011 г. ад 9 гадзін раніцы. Ёсць магчымасць падаваць заяўкі на ўдзел (арганізатар мерапрыемства – Івянецкі музей традыцыйнай культуры). Наведванне фэста – бясплатнае, у тым ліку для арганізаваных экскурсій.

Сам музей у гэты дзень працаваць не будзе (за выняткам, хіба, керамічных майстэрняў), але ёсць магчымасць наведаць адчынены нанова прыватны музей народнага рэзьбяра А.Пупко (вул. Камсамольская, 87).

lucynka.org