Міжнародны музычны фэст “Рэспубліка”, які сёлета адбудзецца 13,14,15 верасня ў адным з самых прыгожых замкаў Еўропы ва ўкраінскім горадзе Камянец-Падольскі, шукае годныя беларускія музычныя гурты і прапануе ўсім жадаючым калектывам узяць удзел у адборачным туры за права выступіць на галоўнай сцэне фэсту. Умовы простыя: годны ўзровень майстэрства, актуальнасць, жывы гук.
Адборачны тур будзе праходзіць у 2 этапы:
1. Прыём заявак ад калектываў на пошту tourrespublica@gmail.com да 1-га жніўня (арганізатары выберуць 6-8 калектываў з агульнага ліку заявак);
2.Фінал у выглядзе жывога канцэрта на адной з канцэртных пляцовак горада Мінска
пад канец жніўня (пераможцаў выберуць гледачы і журы на канцэрце).
Фіналіст будзе толькі адзін -ён атрымае права выступіць на галоўнай сцэне фэсту і дармовы праезд у рамках аўтобуснага тура.
Фэст “Рэспубліка” пройдзе 13-15 верасня ў горадзе Камянец-Падольскі (Украіна) і збярэ на адной пляцоўцы сотні музыкаў, вулічных мастакоў, артыстаў, аніматараў і іншых творчых асоб. Дэвіз фэсту «Мастацтва – наша зброя»! “Рэспубліку” таксама назвалі самым анты-камерцыйным фэстам Украіны, квіток на ўсё 3 дні будзе каштаваць 150 грывень – гэта каля 150000 беларускіх рублёў. На галоўнай сцэне выступяць такія калектывы, як ЛЯПИС ТРУБЕЦКОЙ, Сяргей Бабкін, Тартак, С.К.А.Й, Louna, нашы суайчыннікі – Адыс Абеба і Паліна Рэспубліка і многія іншыя.
З Мінска на «Рэспубліку» арганізаваны адмысловы аўтобусны тур.