Фестываль “Дзікая мята 2012”

03.04.2012 Афіша

Першыя тры чэрвеньскія дні у 2012 годзе пройдуць пад сцягам буйнога музычнага фэсту “Дзікая мята”. Пройдзе гэта дзейства ў культурна-гістарычным цэнтры пад назвай “Этнамір”.

Сёлета фэст “Дзікая мята” адзначае сваё пяцігоддзе і ў гонар гэтага выходзе на міжнародную арэну. У спісах удзельнікаў, лічацца не толькі расійскія выканаўцы, але і вядомыя артысты з розных краін блізкага і далёкага замежжа.

Па традыцыі арганізатары плануюць сабраць не менш за 10.000 чалавек. Артысты, якія прымаюць удзел у фэсце “Дзікая Мята 2012” вельмі добра знаёмы людзям, што шануюць сапраўдны саўнд, і людзям далёкім ад такой рэчы як mainstream. Фэст збірае ўсё самае сакавітае і яскравае з музычнага свету для вас.

Будзе ўсё : балканскія мелодыі і рытмы кельтаў, сальса і фламенка, рускія спевы і афрыканскі біт, этнічны джаз і канешне ж рага. У цэлым у гэты раз на «Дзікай Мяце» выступіць каля 30 гуртоў з дзесяці краін свету.

— Горан Брэгавіч (Югаславія)

— Нино Катамадзэ і Insight (Грузія)

— Värttinä (Фінляндыя)

—  InWhite (Расія)

— Oquestrada (Партугалия)

— Tonino Carotone (Іспания)

— SoulMama (Грузія)

— SUNSAY (5’NIZZA) (Украіна)

— Billy’s Band (Расія)

— Zdob si Zdub(Малдова)

— Katzenjammer (Нарвегія)

ды іншыя…

Арганізоўваецца аўтобусны-тур з Мінска на фэст: Ад’езд з Мінска (жд Вакзал) 31.05 у 21.00

Прыезд 4.06 каля 9.00 раніцы . Кошт падарожжа: 315.000 + 85.000 беларускіх рублёў.

 Квіток на фэст 3 дня — 1200 расійскіх рублёў , да 1-га траўня,  1300 расійскіх рублёў пасля 1-га траўня.

Увага: месцаванне і пражыванне — самастойна.

Тэлефоны для даведак: МТС +375 29 2597325 Velcom +375 44 5963958. Колькасць месцаў у аўтобусе вельмі абмежавана.