20-ы фестываль калядных песень пройдзе ў Іўі

29 студзеня ў Цэнтры культуры і вольнага часу ў Іўі (Гродзенская дыяцэзія) пройдзе 20-ы фестываль калядных песень «Gloria in excelsis Deo», паведамляе catholic.by.


2023-01-03-Iuje_kalady.jpg
Фота Іллі Буяноўскага / varandej.livejournal.com

Пачатак фестывалю ў 14.00.

Дваццаць гадоў запар парафія святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі ладзіць традыцыйны фестываль калядных спеваў.

Мерапрыемства штогод збірае удзельнікаў рознага ўзросту, якія выконваюць калядныя кампазіцыі. За час існавання фестывалю ў ім бралі ўдзел выканаўцы не толькі з Івейскага дэканату, але і з розных парафій Беларусі і замежжа.