28 сакавіка ў Варшаве адкрываецца XII фестываль «Нефільтраванае кіно». Ён быў заснаваны ў Менску 12 гадоў таму і за гэты час стаў адным з галоўных аглядаў незалежнага беларускага кіно. Сёння фестываль працягвае працу ў еўрапейскіх гарадах, застаючыся прасторай свабоды,
Тэма гэтага года — «Скрозь гукі і спевы сірэн». Гэта метафара часу, у якім мы жывем: інфармацыйны шум, трывогі, ціск знешняга свету — і спроба прарвацца скрозь іх да сапраўднага мастацтва, да дыялогу, да сябе.
«Мы пачыналі ў Менску, і беларускае кіно заўсёды было сэрцам фэсту. Цяпер нашы аўтары жывуць у розных краінах, але мы працягваем збірацца, глядзець і абмяркоўваць фільмы. Гэта спосаб захаваць сябе і сувязь сябар з сябрам. Мы ведаем, што гледачы ў Беларусі сочаць за намі, і для нас важна, што беларускія галасы гучаць тут, у Еўропе, — гучна і без фільтраў», — кажуць арганізатары, каманда фестывалю.
Для гледачоў ключавымі стануць дзве праграмы, сабраныя з фільмаў, знятых у Беларусі і за яе межамі беларускімі аўтарамі.
28 сакавіка, 16:00, Варшава, Kinoteka
Праграма аб момантах, калі рэальнасць губляе звыклыя абрысы. Героі гэтых фільмаў сутыкаюцца з абсурдам штодзённасці: ад загадкавага кавалка сыру да
нечаканай сустрэчы ў лесе, ад сямейных траўм да спроб утрымаць сябе ў свеце, які страціў розум.
У праграме:
Аляксандра Куцэнь («Лузер») — кароткі фільм пра 15-гадовую Мелу, падлетка, якой прыняць сябе, трэба сутыкнуцца са сваім мінулым і найвялікшым аўтарытэтам;
Аляксандра Чабоцька («Заўтра вы мяне тут не ўбачыце») — анімацыя пра межы і свабоду;
Лена Ле («Чалавечае») — гісторыя пра пошук чалавечага ў нечалавечых абставінах;
Vital Stužka («xCUTx») — эксперыментальны погляд на кіно і гвалт;
Арсеній Алейнік («Кавярня») — замалёўка пра кавярню і мужчынскія неспадзяванкі;
Кіра Альшэўскі («Скажыце сыр») — іранічная кароткаметражка пра фасады і праўду;
Ганна Суліма («Вера») — драма пра веру і адзіноцтва;
а таксама польская рэжысёрка Моніка Клімкевіч-Дудзец з фільмам «Нічога са мной не бойся» — гісторыя пра беларуска-польскую мяжу, якая падзяляе і злучае.
10 красавіка, 19:00, Вільнюс, Zolak
Праграма аб тым, як знешні ціск — сістэмы, абставіны, улада — ламае або гартуе чалавека. Тут і псіхалагічны рэалізм, і сюррэалістычныя прытчы, і прамыя выказванні. Многія з гэтых фільмаў былі зняты ў апошнія гады — час, калі беларускія мастакі працуюць ва ўмовах нявызначанасці, але працягваюць здымаць.
У праграме:
Паліна Рамашка («Прама і па крузе») — кранальная гісторыя ўцекача, змушанага пакінуць сваю хату ў пошуках бяспекі;
Аляксандра Чабоцька («Заўтра вы мяне тут не ўбачыце»);
Лена Ле («Чалавечае»);
Vital Stužka («xCUTx»);
Арсеній Алейнік («Кавярня»);
Кіра Альшэўскі («Скажыце сыр»);
Ганна Суліма («Вера»);
Андрэй Кашперскі («Свінгеры») — іранічная камедыя пра адносіны;
Аляксандра Куцэнь («Лузер»);
Мікіта Лаўрэцкі («Аўтапартрэт ва ўзросце трыццаці») — асабістая споведзь вядомага і самабытнага беларускага аўтара.
Акрамя беларускіх блокаў, фестываль пакажа лепшае еўрапейскае кароткаметражнае кіно.
● «Tamed Algorithms» (Прыручаныя алгарытмы). Мастакі эксперыментуюць з лічбавымі галюцынацыямі і пытаюцца: ці можа машына быць сааўтарам? 28 сакавіка, 20.30, Варшава.
● «Through Sounds of Sirens» (Скрозь гукі сірэн). Кіно аб горадзе, трывозе і штодзённасці. Як гучыць сучасны свет і што мы чуем за гэтым шумам? 28 сакавіка, 18:15, Варшава.
● «Metanarratives & Vagrant Cinema» (Метанаратывы і вандроўнае кіно). Сумесная праграма з праектам Vagrant Cinema. Ежа, памяць, гісторыі — і тое, як мы пераварваем рэальнасць. 1 красавіка, 19:00, Берлін.
● «Solo Soul Sauna» (Фінская сауна для самотнай душы). Паўночнае эксперыментальнае кіно: назіранне за памяццю, адзінотай і стратай. 25 красавіка, 18:00, Хельсінкі.
«Нефільтраванае кіно» — адзін з нямногіх фестываляў, які, апынуўшыся ў выгнанні, не толькі захаваў сябе, але і працягвае збіраць беларускіх аўтараў з усяго свету. Тут няма цэнзуры — ні дзяржаўнай, ні камерцыйнай, ні эстэтычнай. Тут можна ўбачыць кіно, якое не трапіць у шырокі пракат, але менавіта яно гаворыць пра нас сённяшніх праўду.
Сайт фестываля: unfilter. by