Фестываль незалежнага кіно DIY Film Fest шукае перакладчыкаў фільмаў

03.05.2012

DIY Film Fest, які адбудзецца ў Менску 21-24 чэрвеня, шукае валантораў-перакладчыкаў для сёлетніх фільмаў. Мовы: з англійскай / польскай на беларускую ці рускую. Уменне ствараць субтытры вітаецца, але не абавязковае. Дэдлайн 13 чэрвеня 2012.

Прапановы і пытанні пішыце на diyfilmfest@gmail.com (тэма ліста: «BY Subtytry»).

Даведка

DIY FILM FEST — першая і адзіная цыклічная фільмовая падзея, якая цалкам канцэнтруецца на контркультуры і ейным крэатыўным уплыве на навакольную рэальнасьць.

DIY, альбо Do It Yourself, перакладаецца з англійскай мовы як «зрабі гэта сам». У шырокім сэнсе абазначае рознага кшталту работы, якія чалавек выконвае самастойна без прыцягнення экспертаў альбо прафесіяналаў. У апошнія гады тэрмін DIY набыў больш шырокае значэнне: ён звязаны з альтэрнатыўным рокам, панкам, індзі, індымедыя-сеткамі, а таксама рознага кшталту самаробнымі часопісамі.

Міхась, ampby.org