У Берліне пройдзе вялікі фестываль незалежнай беларускай культуры

З 22 па 25 сакавіка ў Берліне Гётэ-Інстытут у выгнанні ладзіць вялікі міждысцыплінарны фестываль беларускай культуры.


Afiša

Разнастайная праграма мерапрыемстваў фестывалю накіравана на тое, каб засяродзіць увагу на жыццяздольнасці і разнастайнасці беларускай культурнай сцэны ў дыяспары ў Германіі і за яе межамі.

Фестываль мае на мэце пабудаваць мост паміж беларускімі творцамі, якія вымушаны былі эміграваць у розныя кропкі свету пасля падзей 2020 года ў Беларусі.

Адной з асноўных пляцовак правядзення фестывалю стане незалежны мастацкі дом Kunsthaus ACUD.

Хто возьме ўдзел?

У фестывалі незалежнай беларускай культуры возьмуць удзел пісьменнікі, паэты, музыкі, філосафы, кінематаграфісты, мастакі і іншыя дзеячы сучаснай беларускай культуры (Саша Філіпенка, Альгерд Бахарэвіч, Юлія Цімафеева, Дзмітрый Строцаў, Вольга Шпарага, гурты KOOB, KRIWI і інш.).

Што ў праграме фестывалю?

  • Дыскусіі
  • Канцэрты
  • Перформансы
  • Прэзентацыя кніг
  • Кінапаказы
  • Варкшопы
  • Спектаклі

Мерапрыемствы форуму будуць праходзіць на нямецкай, англійскай, беларускай і рускай мовах з перакладам. 

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

Падрабязней з праграмай фестывалю беларускай культуры ў Берліне можна азнаёміцца тут.