Фестываль Pradmova-2023 пройдзе ў 4 гарадах

Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova абвясціў прыём заявак на правядзенне імпрэзаў. Мерапрыемствы сёлетняга фэсту пройдуць у верасні і кастрычніку ў Батумі, Варшаве Вільнюсе, Беластоку, а таксама анлайн.


афіша фэсту Pradmova

Тэма фестываля — пошукі будучыні і актуальныя выклікі для беларускай культуры, піша bellit.info. Да ўдзелу запрашаюцца аўтары, інтэлектуалы, рэдактары, выдаўцы, музыкі, дызайнеры.

Форма заяўкі на ўдзел — тут (неабходна папярэдняя рэгістрацыя на сайце). Дэдлайн — 21 жніўня ўключна.

Кантакт: pradmova@gmail.com.

Чытайце яшчэ: Павел Баркоўскі: Pradmova можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры