Фестываль «Рок за баброў» пераносяць на наступны год

25.05.2021 Музыка

rokza.jpg

Арганізатары паведмляюць, што зноў вымушаныя перанесці фестываль «Рок за баброў» на наступны год. Прычыны: бягучая сітуацыя з каранавірусам, а таксама праблемы з авіязносінамі.

Заяўленыя на гэты год артысты пацвердзілі свой удзел ў 2022 годзе. Новая дата з'явіцца пазней. Ранейшыя квіткі застаюцца сапраўднымі.