Дарагія сябры!
Віншуем вас з нашым найвялікшым нацыянальным святам — Днём Волі!

З Днём Волі! Паштоўка Юлі Рудзіцкай
Сёння ў Беларусі Дзень Волі пад забаронай, але яго шырока адзначаюць беларускія дыяспары па ўсім свеце, і мы верым, што прыйдзе дзень, калі 25 сакавіка вернецца і ў Беларусь і будзе адзначацца як сапраўднае агульнанацыянальнае свята ў кожным горадзе і ў кожнай вёсачцы.
А пакуль беларусы ў Беларусі могуць адзначаць свята ў сваім сямейным коле, бо галоўнае, што застаецца з намі і што не можа адабраць ні адна ўлада, – нашы каштоўнасці, вера ў лепшую будучыню свайго народа, імкненне да свабоды.
Беражыце сябе і заставайцеся беларусамі ў любой кропцы свету!
Са святам!
Будзьма беларусамі!
Жыве Беларусь!
Паштоўка "З Днём Волі!". Намалявала Альжбэта Цяльпук

Паштоўка "З Днём Волі!". Намаляваў Андрусь Такінданг
Паштоўка "З Днём Волі!". Намаляваў Андрусь Такінданг
Паштоўка "З Днём Волі!". Намаляваў Андрусь Такінданг