Фестываль Гальшанскі замак 2012

08.05.2012 Афіша

Праграма фестывалю вельмі цікавая і разнастайная. Адкрыццё адбудзецца ў дзесяць гадзін. Вы зможаце наведаць шмат разнастайных пляцовак, а таксама пабачыць парад рэтра – машын. Пазней пачне працаваць рэтра-выстава, дзе адбудзецца экскурсія. Афіцыйная частка пачнецца ля дванаццаці гадзін з яркага выступлення тэатра “Фламея” і вітальных слоў адміністрацыі.

На працягу ўсяго фестывалю будзе праходзіць майстар-клас па танцам. Вы зможаце вывучыць старадаўнія народныя і сярэднявечныя танцы, танцы эпох Рэнесанса і Барока, а таксама танцы беларускіх мястэчак. Навучаць вас будуць тэатральныя гурты “Яварына” і “Фламея”. Разам з тым будуць праводзіцца рыцарскі турнір і турнір лучнікаў, за якія у канцы дня пераможцы атрымаюць прызы. Будзе працаваць пляцоўка – іпадром, дзе будзе праходзіць конны турнір.

На працягу другой паловы дня на ўсёй тэрыторыі будзе працаваць пляц грамадскага харчавання, а таксама пляц рамёстваў, дзе вы зможаце набыць сувеніры і нават самастойна зрабіць сабе які-небудзь падарунак.

У пяць гадзін вечара пачнецца канцэрт старадаўняй музыкі з удзелам гуртоў “Яварына”, “Стары Ольса” і “Тутэйшыя”. У невялікім перапынку адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў, а пасля працягнеца канцэртная частка з удзелам гурта “Унія” і DJ П. Бальцэвіча, а таксама пройдзе DJ-праект “ПАВА”. Завершыцца фестываль агнявым прадстаўленнем і развітальнымі словамі арганізатараў.

Кошт уваходных квіткоў для дзяцей ад трох гадоў, школьнікаў і студэнтаў (па студэнцкаму білету) – 20 000 рублёў, для дарослых – 40 000 рублёў. Дзецям да трох гадоў уваход бязкоштны.

Фірма “Гісторыя-Тур” арганізуе праезд на аўтобусе з Мінска, Смаргоні і Ашмян.

Кошт для дзяцей ад трох гадоў, школьнікаў і студэнтаў (па студэнцкаму білету) – 90 000 рублёў, для дарослых – 110 000 рублёў.