Філасофія арыгінальнасці

14.12.2009 Кнігагляд

sprynchan_zhyvaia

Рэцэнзія на кнігу вершаў Аксаны Спрынчан «Жывая»

Уражанне ад першага прачытання, дакладней, прагортвання кнігі Аксаны Спрынчан “Жывая” – лірычная гераіня пастаянна ўжывае каву, ставіць крыжыкі і малюе сняжынкі. Аднак адразу ж захацелася і нешта занатоўваць, аналізаваць. Адчуванне таго, што кніга надзвычай цікавая і вартая, пацвердзілася пры другім і трэцім уважлівым прачытанні. Тры лісты выпісаных прыкладаў, але патрачанага часу не шкада – такая кніга адкрываецца ўспрыманню пры кожным звяртанні, прычым узбагачае зноў і зноў. Тэкст цалкам.