Філасофскія і паэтычныя развагі Андрэя Хадановіча ў Гомелі

10.05.2012 Афіша

ГМКГА “Талака” запрашае ўсіх на філасофскія (і не толькі) развагі Андрэя Хадановіча пра беларускую літаратуру ХХІ стагоддзя.

Гэтая ўнікальная сустрэча адбудзецца ў Гомелі 12 траўня. Хадановіч вяртаецца на радзіму пасля месяца звыштворчага жыцця ў Парыжы.

Сучасная беларуская літаратура – міф або рэальнасць?

Хто вяршыць зараз лёс нашай літаратурнай будучыні – вядомыя літаратары-блогеры ці прадстаўнікі андэграўнда?

Што турбуе сучасных аўтараў і як яны перажываюць наступствы постмадэрнізму?

Ці ёсць яшчэ наогул паэзія?!?

Адказы на ўсе гэтыя і іншыя пытанні можна будзе атрымаць на сустрэчы з вядомым паэтам Беларусі Андрэем Хадановічам, і, зразумела, пачуць ягоную выкшталцоную паэзію, у тым ліку і абсалютова новыя творы!

Калі: 12 траўня (субота), 14:30

Дзе: канферэнц-заля гасцініцы “Турыст” (вул. Савецкая, 87), другі паверх

Падзея Вконтакте: vk.com/khadanovich_homel

Падзея ў Facebook: facebook.com/events/357195797674350/

Акаўнт у Twitter: twitter.com/talaka_nashkraj

Кантакты: (44) 7494166 (Яўген Меркіс)