Фольк і dubstep – рэальна. Новы трэк “A Vis So Lo Lop” ад гурта PAWA (спампаваць)

25.09.2012 Музыка

Калектыў, які пазіцыянуе сябе, як першая беларуская этнотека, выклаў у сетку свой ​​новы трэк “A Vis So Lo Lop” для ўсеагульнага агляду і запампоўкі. Кампазіцыя ўяўляе сабой сумесь вядомага сярэднявечнага брэтонскага гіта з такім папулярным жанрам у электроннай музыцы, як dubstep. У апошні час эксперыменты з фольк музыкай дасягнулі свайго апагею: гэта сумесь фольку з рокам, і з металам і з рознымі жанрамі электроннай музыкі. Але прыз за самае арыгінальнае змешванне народнай музыкі з сучаснымі напрамкамі можна смела аддаць гурту PAWA. Што з гэтага атрымалася – мяркуйце самі!

Спампаваць PAWA – A Vis So Lo Lop

Пачуць калектыў можна 4 кастрычніка ў клюбе Графіці на сумесным канцэрце з неа-фольк гуртом Рокаш.