• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.09.2022 | Грамадства Адукацыя

Фонд ААН падтрымаў беларускі стартап, прысвечаны тэме сталення падлеткаў

Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (UNFPA) падпісаў Мемарандум аб узаемаразуменні з праектам Intimatica, які дапамагае падлеткам, моладзі і іх бацькам проста і даступна атрымліваць дакладныя звесткі ў пытаннях рэпрадуктыўнага здароўя, паведаміў Marketing.by.


Intimatica_155.jpg

У Беларусі пакуль вельмі многія аспекты, звязаныя з палавым выхаваннем і рэпрадуктыўным здароўем, або табуіраваны, або знаходзяцца пад уплывам стэрэатыпаў, па якіх маладыя людзі не маюць магчымасці гаварыць пра гэта адкрыта.

«Такія мабільныя дадаткі, як Intimatica App, дапамогуць і бацькам, і маладым людзям атрымаць веды на ўмовах канфідэнцыйнасці, — кажа кіраўнік UNFPA ў Беларусі Вольга Атрошчанка. — У любога з нас ёсць рэчы, пра якія мы не гатовыя казаць адкрыта. Кансультацыі праз дадатак — гэта адзін з тых шляхоў, які дазволіць атрымліваць праўдзівую інфармацыю, заснаваную на фактах, правераную. І дасць магчымасць выкарыстоўваць яе так, каб не нашкодзіць ні сабе, ні блізкім.

Мы не можам не закрануць тых праблем, якія існуюць і ў нас, і ў іншых краінах: ВІЧ-інфекцыя, захворванні, якія перадаюцца палавым шляхам, падлеткавая цяжарнасць, аборты. Што, як не доступ да інфармацыі, дапамогі, кансультацыі, можа дапамагчы ўсяго гэтага пазбегнуць?»

Дарэчы, у 2019 годзе ў Беларусі правялі «Шматіндыкатарнае кластарнае абследаванне для ацэнкі становішча дзяцей і жанчын». Яно паказала, што толькі 53% маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў дакладна ведаюць, якім чынам забяспечваць прафілактыку ВІЧ і СНІД, а таксама іншых захворванняў, якія перадаюцца палавым шляхам.

На жаль, гэта не такі добры паказчык. Мабільны дадатак і сайт, прысвечаныя палавому выхаванню, дапамогуць і маладым людзям, і іх бацькам павысіць узровень ведаў.

У Беларусі адна з глабальных праблем, якую можа вырашыць прадмет па палавым выхаванні, — гэта падлеткавая цяжарнасць.

Адсутнасць ведаў і недакладныя ўяўленні падлеткаў пра сродкі кантрацэпцыі разам з іншымі прычынамі спрыяюць павелічэнню выпадкаў непажаданай падлеткавай цяжарнасці і колькасці абортаў.

«Я вельмі ўдзячная сузаснавальнікам праекта Марыі Капыловай і Ульяне Спірковай за тое, што яны не пабаяліся ўзяцца за такую складаную тэму два гады таму, — адзначыла Аляксандра Свірыд, сузаснавальніца і СЕO Intimatica. — Цяпер у нас ёсць дадатак, сайт, практыка прыкладна з тысячай падлеткаў. Ёсць план працы на наступныя тры і пяць гадоў».

Intimatica з’яўляецца ўнікальным праектам на рынку Усходняй Еўропы, бо падае інфармацыю праз звыклыя для падлеткаў формы: відэа, мультфільмы. Праз мультыплікацыю можна проста тлумачыць складаныя рэчы.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип