N.R.M. ставіць тлустую кропку!? Не прапусціце апошні канцэрт легендарнага беларускага гурта ў Вільні

7 лістапада ў пабе Alaus Namai (адрас: A. Goštauto g. 8, Vilnius) гурт прадставіць свой новы альбом «АPOŠNI».

Afiša

Канцэрт пачнецца ў 19:00 — гэта ваш шанец пачуць любімыя трэкі жыўцом у апошні раз.

Акрамя канцэрта, адбудзецца святкаванне дня нараджэння саліста гурта Піта Паўлава, таму вечар будзе асаблівым: музыка, сябры і святочная атмасфера гарантаваны!

Квіткі можна набыць па спасылцы.