Фонд развіцця мясцовых супольнасцяў шукае новыя ініцыятывы

Фонд развіцця мясцовых супольнасцяў (CMDF) шукае новыя ініцыяывы ў Беларусі. Мы спрыяем развіццю грамадзянскіх ініцыятываў на мясцовым узроўні і гатовыя падтрымаць супольныя праекты жыхароў у вашым аграгарадку, горадзе, вёсцы. Мы радыя «новым людзям», таму Фонд дасяжны для ініцыятываў без досведу падрыхтоўкі праектаў. Калі вы імкнецеся вырашыць актуальныя праблемы свайго рэгіёну сваімі сіламі і шукаеце падтрымку для вашага праекту – тады нам па дарозе.

Асноўныя перавагі Фонду:

Адсутнасць дэдлайн-мадэлі для падачы заявак. У адрозненні ад большасці рэсурсных цэнтраў мы прымаем заявы ўвесь год і ў вас няма неабходнасці спяшацца з афармленнем заяўкі да пэўнай даты.  Як падаць заяўку, чытайце тут..

 

– Адсутнасць фармальнага падыходу. Падаць заяўку можа любы грамадзянін, грамадская ініцыятыва ці арганізацыя.

Спрошчаны парадак звароту. Галоўнае для нас – ідэя і матывацыя таго, хто падае заяўку, а не лагічнасць праектнай прапановы. Для пачатку супрацоўніцтва без залішняй працы з паперамі Вам дастаткова даслаць нам ідэю.

Кансультатыўная падтрымка. Пры афармленні самых годных з праектных ідэй у паўнавартасны праект супрацоўнікі Фонду заўжды радыя дапамагчы вам. Знаходзіць натхненне для сваіх праектаў можна на старонцы, дзе мы сабралі для вас лепшыя рэальныя гісторыі ініцыятыў у Беларусі.

Фонд быў заснаваны напрыканцы 2009 года для садзейнічання прагрэсіўнай трансфармацыі беларускага грамадства праз развіццё лакальных грамадскіх ініцыятываў. Ён аб’ядноўвае намаганні цэлага шэрагу міжнародных некамерцыйных арганізацый з вялікім досведам працы ў Беларусі.  За час свайго існавання Фонд разгледзеў больш за 350 праектаў беларускіх няўрадавых арганізацый і ініцыятываў, з якіх было падтрымана больш за 50.