Фонд «Tutaka» распачаў прыём заявак на IV Дэкламатарскі конкурс

Фонд «Tutaka» абвесціў старт Конкурсу да Дня Роднай Мовы!


Tutaka

Тэрмін падачы заявак: да 31 студзеня 2025 года

Фінал адбудзецца 21 лютага 2025 17:00 у Беластоцкім тэатры лялек (Беласток, вул. Каліноўскага 1)

Гэта не толькі ваш шанец паказаць свае дэкламатарскія таленты, але і магчымасць выказаць сваю любоў да беларускай мовы ў яе розных формах!

Чытайце вершы так, як гэта робіце ў жыцці — на сваёй мясцовай гаворцы!

— Мы хочам, каб вы адчулі сябе свабодна і зручна, таму заахвочваем дэкламаваць на мясцовым дыялекце ці гаворцы, якая вам найбліжэй. Вашу адметную манеру выканання мы з радасцю ацэнім, — адзначаюць арганізатары.

Як прыняць удзел?

1. Выберыце свой любімы верш або частку твора.

2. Здыміце відэа чытання, нават на мясцовай гаворцы, і дасылайце яго разам з анкетай праз гэтую форму.

3. Будзьце гатовы да фіналу 21 лютага 2025 года ў Тэатры лялек (Беласток) або анлайн!

Уся інфармацыя і рэгламент па спасылцы.

Не прапусціце шанец паказаць, як вы любіце беларускую мову і літаратуру!

Усе пытанні можна даслаць на konkurs@tutaka.org, праз профіль у Facebook фундацыі.