Фотавыстава Аляксандра Ждановіча на фестывалі “Камяніца”

Ужо ў гэтую суботу ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адбудзецца восьмы штогадовы фолк-фестываль «Камяніца».

Як заўжды, наведнікаў чакае вялікая і надзвычай разнастайная праграма. А мы хацелі б засяродзіць вашу ўвагу на персанальнай фотавыставе Аляксандра Ждановіча. На ёй будуць прадстаўлены лепшыя фотаздымкі фестывалю, якія Tarantino адмыслова рабіў цягам 7 год для сайта кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Прыходзьце паглядзець, як гэта было!

Чакаем вас 10 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам!