на плошчы Лакетка ў Любліне праходзіць фотавыстава Змітра Вайноўскага «the REM sleep», прысвечаная падзеям 2020 года ў Беларусі. Уваход на выставу вольны, наведаць яе можна будзе да 15 кастрычніка ўключна.
Зміцер Вайноўскі падчас адкрыцця выставы. Фота: warsztatykultury
Зміцер Вайноўскі пра праект:
Я назваў свой праект «the REM sleep» («REM—сон»). Усё, што адбываецца зараз у беларускім грамадстве, я разглядаю як фазу парадаксальнага супольнага сну — фазу REM, якая характарызуецца падвышанай актыўнасцю мозгу. Адным з сімптомаў гэтай фазы з’яўляецца хуткі рух вачэй. Здаецца, што чалавек, які спіць, глядзіць на нейкія прыгожыя маляўнічыя вобразы і праз імгненне прачнецца, зафіксаваўшы ў памяці ўбачанае. Я спрабаваў зафіксаваць на стужцы ўвесь гэты неспакойны сон з яго фазамі — то хуткімі, то маруднымі, што мяняюцца ўвесь час.
Я не ведаю, аб чым марыць нашае грамадства, у якой з двух фаз карцінкі паўтараюцца, а ў якой з’яўляецца нешта новае. Але я дакладна ведаю, што хацеў бы быць побач, калі гэтыя вочы расплюшчацца.
Фота: warsztatykultury
Фота: warsztatykultury
Фота: warsztatykultury
Фота: radio.lublin.pl
Фота: radio.lublin.pl