Фестываль абуджаных TUTAKA пад Беластокам

Паляна Барык каля вёскі Гарадок на Падляшшы Бясплатнае
З 16 па 19 ліпеня ў Грудку пад Беластокам адбудзецца фестываль абуджаных TUTAKA.

У праграме сярод іншага:

  • Майстар-класы па традыцыйных рамёствах і традыцыйных спевах

  • Лекцыя «Паўстанне Каліноўскага — што гэта было і навошта?»

  • Нефармальныя сустрэчы з Анастасіяй Рыдлеўскай, гуртамі «Dzeciuki» «Rima»

  • Сустрэча з Уладзімірам Мацкевічам

  • Дыскусіі «Ад адаптацыі да супольнасці: беларусы ў Польшчы» і «Хто аб’яднае беларусаў?»

  • Майстар-класы тоні лашдэн і Ганны Златкоўскай

  • Тэатральная лабараторыя «Вольная сцэна»

  • Футбольны турнір памяці Алеся Пушкіна

  • Канцэрты Анастасіі Рыдлеўскай, VINSENT, DZIECIUKI, CHORNOBROVA, RIMA

А таксама шмат іншых актыўнасцей. Падрабязнасці глядзіце па спасылцы.

Сёлета ўваход на фэст платны. Кошт квітка залежыць ад узросту ўдзельніка на момант правядзення фестывалю. Таксама вы можаце выбраць розныя формы ўдзелу:

Квіток Festiwal (30 злотых дзецям, 80 злотых моладзі, 150 злотых дарослым, 100 злотых людзям сталага веку) дае права знаходзіцца на тэрыторыі фестываля, наведваць канцэрты, дыскусіі, майстар-класы і іншыя падзеі фестывальнай праграмы. Не дае права ўваходу на кемпінг.

Квіток Kemping дае права ўваходу на кемпінг, купляецца дадаткова да квітка Festiwal, калі вы плануеце ночыць на кемпінгах пры фестывалі. НЕ ДАЕ права ўваходу на тэрыторыю фэсту асобна ад квітка Festiwal.

Квіток Kamper купляецца дадаткова да Festiwal + Kemping, калі вы прыязджаеце на фестываль на ўласным аўтадоме (кемперы). Дае права на паркоўку вашага транспарту ў спецыяльна адведзенай зоне.

Кошт квітка не залежыць ад колькасці дзён, якія вы праведзяце на фэсце. Таму прыязджайце на ўсе чатыры, каб скарыстаць з яго напоўніцу!

Квіткі бярыце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава Мікіты Віктара «Аб СВАІМ» у Мінску

09.07.2026 17:00 - 02.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Кмітансамбль у Варшаве

17.07.2026 (19:00 - 21:00) Букіністка (ul. Smulikowskiego 4C)

Стэндап на беларускай мове ў Варшаве

17.07.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ