Фотавыстава “Віцебскія стараверы: даўнія прыбышы”

Этнолаг Уладзіслаў Іваноў і грамадскaя культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”  запрашаюць на фотавыставу “Віцебскія стараверы: даўнія прыбышы”

Адкрыццё: 23 красавіка 2014 г. (серада) у 16.00

Выстава працягнецца па 10.05.2014

Уваход вольны, з 10.00 да 18.00

Адрас: Віцебск, Цэнтр народных промыслаў “Дзвіна” (раней – “Задзвінне”), вул. Чайкоўскага, 5

 

 

Таксама чакаем Вас на кожным мерапрыемстве асветніцка-этнаграфічнага праекта “Віцебскія стараверы: даўнія прыбышы”

 

29 красавіка, 16.00 (аўторак) – Лекцыя “Эвалюцыя стараверскай культуры Віцебшчыны (ХІХ-ХХІ стст.)”

Лектар: Уладзіслаў Іваноў, выкладчык палітычнай навукі, этнолаг, ЕГУ (Вільня)

1 мая, 13.00 (чацвер) – Прэзентацыя і дэгустацыя стараверскай кухні

(усе мерапрыемствы адбудуцца ў Цэнтры народных промыслаў “Дзвіна”)

 

 

Праект прэзентуе вынікі этнаграфічных экспедыцый па Віцебскай вобласці, праведзеных з 2002 па 2013 гг.

Аўтар праекта і фота: Уладзіслаў Іваноў. Куратар фотавыставы: Уладзімір Парфянок.

 

Асветніцка‐этнаграфічны праект “Віцебскія стараверы: даўнія прыбышы”

З аўтарам праекту, этнолагам Уладзіславам Івановым можна звязацца па імэйле vitsba@yahoo.fr

Тэгі: